Паглядзі на любоў, Паглядзі з свайго боку. Як чырвоная кроў Льецца недзе далёка… Ёсць любоў да Радзімы І любоў да бацькоў, Але помніш,калі мы Сустрэліся зноў? Там другое каханне , Не такое зусім… Тут з’явілась жаданне Быць з табою адным.. Ноччу зорачкі свецяць, А днём птушкі пяюць… Ты адзіны у свеце Для мяне,не забудзь! Заблукаеш ты недзе, Згубіш ўсё,што ты меў, А каханне не згубіш, Як бы ты не хацеў…. Кожны любіць па-своёму, Кожны хоча любіць, Каб яго палюбілі, Бо любоў не купіць...