Санет. Не чую... Не шкадую... Не люблю... А ты не разумееш у чым справа. Пакіну гэту грэшную зямлю Назло табе і ворагам таксама. І будучы далёка ад цябе Не шкадаваць аб стратах паспрабую. Цябе кахаю, але трэба мне Занадта болей, чым заўсёды ты даруеш. Не ў тым віна, што ты ўжо не мой. Не ў тым віна, што мне гадоў так мала. Мяне ты не паклічаш за сабой. Пакінь, я разумею ў чым справа. Ты можа і пазнаў маю душу, А я... Не чую. Не шкадую. Не люблю.